Робім гісторыю разам:

Ціккун Олам

Выпраўленне свету

Як мы можам выкарыстоўваць веданне гісторыі, каб стаць лепшай версіяй сябе?

Як мы можам палепшыць свет, які нас акружае?

Ціккун Олам — паняцце ў юдаізме, якое азначае «выпраўленне свету да лепшага».

Пасля Другой сусветнай вайны яўрэйскае жыццё ў Еўропе было практычна разбурана, і выжылыя вымушаны былі аднаўляць яго з нуля. Прынцып «Ціккун Олам» заклікае габрэяў дзейнічаць канструктыўна і з карысцю для агульнага дабра. Гэты тэрмін упершыню з’явіўся дзве тысячы гадоў таму і меў на ўвазе распаўсюджванне «Чароўных якасцяў па ўсім свеце». У Мішні (вуснай традыцыі па выкананні запаведзяў Торы) «Ціккун Олам» азначае сацыяльна-палітычны прынцып адказнасці перад уразлівымі пластамі насельніцтва, такімі як беднякі, сіроты і ўдовы. Адказнасць за іх абарону і дабрабыт ляжыць на абшчыне. Ва ўсе часы жыццё ў межах абшчыны мела на ўвазе ўзаемадапамогу і імкненне да сацыяльнай справядлівасці. «Ціккун Олам» выступае за распаўсюджванне дабра і спагады ў адносінах да кожнага чалавека. Гэты прынцып не абмяжоўваецца толькі яўрэйскай супольнасцю, бо большасць рэлігій маюць падобныя канцэпцыі распаўсюджвання дабра, як, напрыклад, «Залатое правіла маральнасці»: ставіцеся да іншых так, як вы хочаце, каб ставіліся да вас.

Важна шанаваць памяць савецкіх яўрэяў, чые гісторыі замоўчваліся аж да распаду СССР, і выкарыстоўваць гэтыя веды на карысць, напрыклад, выяўляючы сумленнасць, калі становішся сведкам несправядлівасці. «Ціккун Олам» – гэта не статычная канцэпцыя. Яна патрабуе праявы актыўнасці для паляпшэння свету, бо гэтыя змены не адбудуцца самі па сабе.

Сцяг Эсперанта

Было імкненне стварыць адзіную мову для эфектыўных зносін і сумеснай працы. У Расійскай імперыі большасць яўрэяў гаварылі на ідышы, што дазваляла ім узаемадзейнічаць адзін з адным. Тым не менш, у кожным рэгіёне былі свае дыялекты, што часам магло выклікаць непаразуменне.

Адзін чалавек распачаў спробу стандартызаваць ідыш, імкнучыся аб’яднаць розныя дыялекты і ўвесці адзіную мову для ўсіх яўрэяў Расійскай імперыі. Гэтым чалавекам быў лінгвіст Людвік Лазар Заменгоф, які вырас у Беластоку, які ў той час уваходзіў у склад Расейскай імпэрыі. Сёння горад размешчаны ў Польшчы, недалёка ад граніцы з Беларуссю, часткай якой ён таксама паспеў пабываць у савецкія часы. Пасля Заменгоф адмовіўся ад свайго праекту па стандартызацыі ідыша і замест гэтага засяродзіўся на стварэнні Эсперанта — штучнай мовы, якая аб’ядноўвае асноўныя элементы розных еўрапейскіх моў.

У пачатку існавання Савецкага Саюза выкарыстанне Эсперанта заахвочвала. Савецкі ўрад нават стварыў Саюз эсперантыстаў савецкіх рэспублік. Аднак па меры ўздыму нацызму і камунізму ў Еўропе ў 1930-я гады Эсперанта пачалі душыць па розных прычынах. Сталін забараніў яго ў 1937 годзе і часам выкарыстоўваў як падставу для арышту. Сталін, які сам, відаць, вывучаў Эсперанта, баяўся, што гэтая мова стане сімвалам незалежнасці. Калі савецкіх эсперантыстаў арыштоўвалі, нярэдка прад’яўлялася абвінавачванне:

«Вы з’яўляецеся актыўным членам міжнароднай шпіёнскай арганізацыі, якая хаваецца пад назвай «Саюз эсперантыстаў» на тэрыторыі Савецкага Саюза».

Да канца сталінскай эпохі выкарыстоўваць эсперанта ў Савецкім Саюзе было небяспечна.

Іосіф Сталін, 1943 г.

Гітлер таксама забараніў выкарыстанне эсперанта пасля таго, як у сваёй кнізе «Майн кампф» («Мая барацьба») ён заявіў, што гэта мова можа быць выкарыстана міжнароднай яўрэйскай змовай для дасягнення глабальнага панавання. Спробы забараніць эсперанта ў нацысцкай Германіі пачаліся з-за таго, што яго стваральнік, Заменгоф, быў яўрэем, а міжнародная прырода мовы асацыявалася з бальшавіцкім уплывам. Тэрмін «бальшавізм» паходзіць ад рускага слова «больш» і лічыўся сінонімам камунізму. Для Гітлера бальшавізм асацыяваўся з яўрэямі, паколькі многія з першых бальшавікоў былі прадстаўнікамі дадзенай нацыянальнасці, што выклікала ў яго лютасць і нянавісць. У перыяд Халакоста эсперантысты сталі мішэнню, асабліва сям’я Замэнгофа (сам Лазар памёр у 1917 годзе) — усе трое ягоных дзяцей былі забітыя нацыстамі.

Адольф Гітлер

Гітлер і Сталін забаранілі Эсперанта, таму што абодва лічылі яго часткай маштабнай яўрэйскай змовы для заваёвы сусветнага панавання. Яны фактычна перашкодзілі мове здабыць папулярнасць, якую яна набірала да вайны і яе забылі.

Дзякуючы інтэрнету сёння адзначаецца рост колькасці людзей, якія вывучаюць эсперанта. На дадзены момант у свеце налічваецца каля ста тысяч яго носьбітаў. Аднак важна разумець, што агульная мова гэта далёка не ўніверсальная ўмова для поўнага адзінства. Гісторыя не раз паказвала таму прыклад. Так, «гамбургскія яўрэі» (нямецкія і аўстрыйскія яўрэі, сасланыя ў Беларусь) у Мінскім гета больш давяралі нямецкім салдатам, якія размаўлялі з імі на роднай мове, чым савецкім яўрэям. Але, нажаль, тыя, каму яны давяралі, у канчатковым выніку іх забілі.

Праведнікі народаў свету

Існуе мноства гісторый пра тых, хто, не будучы яўрэем, ратаваў яўрэяў падчас Халакосту. У іх гонар у Ізраілі было заснавана ганаровае званне — «Праведнік народаў свету». Гэтая ўзнагарода ўручалася за іх гераічныя дзеянні па выратаванні яўрэяў. Яны атрымлівалі гэтае прызнанне за свой подзвіг, які здзяйсняецца без імкнення да матэрыяльнай выгады, і з рызыкай для свайго жыцця і жыццям іх блізкіх. Па дадзеных цэнтра Яд Вашэм, па стане на 2022 год праведнікам былі прызнаныя 28 217 чалавек з 51 дзяржавы. Яны сталі ўвасабленнем «Цікун Олам» — ідэі выпраўлення свету. Яны бачылі пакуты людзей і дапамагалі ім выжыць. Гэтыя 28 217 чалавек былі з 51 краіны, 7 232 — з Польшчы, гэта больш, чым з любой іншай краіны. Каб быць удастоеным званням Праведніка народаў свету, патрабуюцца дакументальныя доказы сваіх дзеянняў і ўчынкаў або пісьмовыя сведчанні тых, каго яны выратавалі.

На жаль, з-за таго, што савецкі ўрад пасля вайны утойваў дакументы, многія гісторыі пра беларусаў, якія ратавалі яўрэяў, былі страчаны або забыты. Вось чаму, нягледзячы на ​​тое, што Польшча і Беларусь мяжуюць адзін з адным, у лік Праведнікаў народаў свету ўключана ўсяго 683 беларуса.

Краіны, у якіх гісторыя Халакосту актыўна дакументавалася, людзі мелі магчымасць прадставіць доказы аб выратаванні яўрэяў. Аднак у краінах савецкага блока, дзе жылі і памерлі мільёны яўрэяў, не дазволілі сабраць гэтую інфармацыю

Тым не менш гісторыі людзей, якія ратавалі яўрэяў падчас Халакосту, адчыняюцца і дагэтуль. Жыхары вёскі Парэчча, якія выратавалі 40 дзяцей з Мінскага гета, маглі б атрымаць ганаровае званне Праведніка народаў свету, але дакументы, у якіх пазначаны імёны тых, хто дапамагаў, даўно страчаны або схаваны ў архівах.

Як выправіць свет сёння?

Праз такія гісторыі, як, напрыклад, пра мову эсперанта, мы бачым, што імкненне да «аднолькавасці», па іроніі лёсу, часам яшчэ больш аддаляе нас адзін ад аднаго. І хоць па задуме ўсё павінна было спрацаваць, у рэальнасці гэта аказалася немагчымым. Вось чаму так важна шанаваць і прымаць нашы адрозненні.

Каб зрабіць свет лепшым, мы павінны ўмець прымаць, паважаць і шанаваць адрозненні паміж людзьмі. Нават калі вы хварэеце за розныя футбольныя клубы, гэта не павінна мяшаць вам быць сябрамі. Вы можаце хварэць за розныя каманды, але пры гэтым вас аб’ядноўвае любоў да футбола. Тое ж самае дакладна і для іншых аспектаў ідэнтычнасці, няхай гэта будзе раса, рэлігія, пол ці колер скуры. Разнастайнасць — гэта тое, што робіць наш свет багатым і цікавым. Нам не абавязкова мець аднолькавыя погляды і меркаванні, каб быць разам і паважаць адно аднаго.